На сесіі маладзёжнага парламента Маладзёжныя ініцыятывы – для малой радзімы

На Лідчыне адбылася сесія Маладзёжнага парламента устаноў адукацыі. На гэты раз яна была прысвечана Году малой радзімы.

Удзел у яе працы ўзяла член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш.


Даведка: Маладзёжны парламент на Лідчыне ажыццяўляе сваю дзейнасць з верасня 2011 года. Кандыдаты ў яго выбіраюцца штогод ад кожнай установы адукацыі. Восем навучэнцаў нашага раёна з'яўляюцца дэпутатамі Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. Маладзёжны парламент працуе ў супрацоўніцтве з Лідскім раённым Саветам дэпутатаў, прымае ўдзел у сумесных патрыятычных акцыях і мерапрыемствах, у сесіях раённага і абласнога Савета дэпутатаў, на якіх разглядаюцца пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. 
На сессіі абмяркоўваліся справы 2018/2019 навучальнага года – гэта і ўдзел у Скарынаўскіх днях на радзіме першадрукара, у Полацку, і акцыя “Вазьмі сабе кавалачак шчасця”, і ўсебеларуская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, і марафон добрых спраў (рэальная дапамога адзінокім і пажылым людзям), і акцыя да дня Перамогі “Героі ў нашай памяці”, і многае іншае. Гаварылі пра вучнёўскае самакіраванне і рэалізацыю праекта “Горад майго дзяцінства”. 


– Праект "Горад майго дзяцінства» рэалізуецца ў рамках ініцыятывы "Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» ва ўсіх установах адукацыі Лідчыны і прымеркаваны да Года малой радзімы, – расказвае дэпутат Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Дар’я Адамовіч. – Праект доўгатэрміновы і разлічаны на ўзаемадзеянне навучэнцаў, педагогаў і грамадскіх арганізацый горада. Мы арганізоўваем сустрэчы з цікавымі людзьмі, якія нарадзіліся і выраслі ў Лідзе, з мэтай знаёмства з гісторыяй, культурай, эканомікай і побытам роднага горада. Вывучаем біяграфіі знакамітых жыхароў Лідчыны, арганізоўваем экскурсіі на прадпрыемствы і ва ўстановы, праводзім пазаўрочныя мерапрыемствы. Вынік не толькі пазнавальны. Гэта яшчэ і актывізацыя даследчай дзейнасці навучэнцаў, рэалізацыя іх лідарскіх якасцяў, рост творчай актыўнасці. 
Падчас сесіі абмяркоўваліся і планы на бліжэйшую перспектыву. 


– Мы плануем працягнуць сваю дзейнасць у супрацоўніцтве з Лідскім раённым Саветам дэпутатаў, раённым камітэтам БРСМ, цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, а таксама Маладзёжнымі парламентамі гарадоў, якія далучыліся да міжнароднай ініцыятывы "Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам», – гаворыць Ксенія Бароўская, старшыня Маладзёжнага парламента ўстаноў адукацыі Лідскага раёна. –У перыяд аздараўленчай кампаніі ў кожнай установе адукацыі для выхаванцаў аздараўленчых лагераў правядзём завочныя падарожжы «Старадаўнія замкі Гродзеншчыны".

Мы вызначылі для сябе дэвіз – «Думай! Прапануй! Дзейнічай!», і ўсе ініцыятывы, акцыі, праекты прысвецім Лідчыне, сваёй малой радзіме.


Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш падзялілася ўспамінамі свайго юнацтва і прапанавала членам Маладзёжнага парламента ў летні перыяд арганізаваць экскурсію на Лідскі завод гарачага ацынкавання. 

Ольга Яхонтова 
“Лідская газета” №41 от 25.05.2019

Go to all news