Свята кожнаму дзіцяці

Танцуюць усе! Касцюміраваны танцавальны батл даў старт дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» на Лідчыне.

Атмасфера палёту фантазіі і бязмежнай весялосці панавала ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, а паркет тут быў самым гарачым. На ім сышліся каманды ўстаноў адукацыі, каб уступіць у танцавальны батл і даказаць, што менавіта яны самыя музычныя і рытмічныя, іх танец самы цікавы і запальны, нарэшце, што ў іх будзе самы вясёлы Новы год.

Менавіта на такой ноце распачалася сёлета на Лідчыне традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”.

З першых хвілін падзеі станавілася ясна, што сёлета яна абяцае прынесці ўсім удзельнікам шквал эмоцый, радасці, весялосці.

Ітак, дванаццаць каманд, кожная пад уласнай крэатыўнай і цалкам навагодняй назвай, уступілі ў батл.

Адныя выбіралі класіку і выходзілі на паркет у традыцыйных навагодніх вобразах беласнежак, снегавічкоў і г.д., іншыя аддавалі перавагу сучасным матывам, а трэція тварылі нешта сваё (нездарма батл называўся “Аўтограф”), неверагоднае, што хацелася глядзець, чым захапляцца і дзеля чаго не шкадаваць далоняў для апладысментаў.

Увогуле, танцаў многа не бывае. Батл завяршыўся, але распачаўся танцавальны конкурс – фантазія і тут віталася, але патрэбна было прытрымлівацца і пэўных умоў. Сказаць, што гэта было крута, – амаль нічога не сказаць.

Заключным этапам падзеі стаў фотакрос пад назвай “З Новым годам, малая радзіма”.

Задачай каманд было сфатаграфавацца з навагоднім атрыбутам ў памятных мясцінах Ліды. Конкурс, як і батл, ацэньваўся журы.

Прынамсі, і гэта яшчэ далёка не ўсё. Бо навагоднія святы і акцыя “Нашы дзеці” яшчэ толькі пачынацюцца.

Забягаючы наперад, скажам, што сёлетняй акцыі зададзены адпаведны пачатак.

Яна ўключае ў сябе столькі цікавых мерапрыемстваў!..

Гэта шматлікія і разнастайныя конкурсы, майстэрні, выставы, гульні, забавы, гасцёўні, падарожжы і шмат чаго іншага.

Акцыя заклікана прынесці свята кожнаму дзіцяці, асабліва тым, якім патрэбна падтрымка і клопат дзяржавы і грамадства.

Святочныя мерапрыемствы будуць доўжыцца да 11 студзеня 2019 года.

“Лідская газета”
http://lidanews.by/news/aktsiya-nashi-deti/15440news.html

Go to all news